Галоўная мэта прафсаюза: абарона прафесійных, працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза.
Задачы прафсаюза:
1. Накіраваць намаганні прафсаюзнага камітэта на выкананне рашэнняў з'ездаў Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі і з'езда ФПБ, Пленумаў цэнтральнага, абласнога і раённага камітэтаў прафсаюза па арганізацыйным і фінансавым умацаванні прафсаюза, служыць гуманным мэтам развіцця адукацыі, абароны правоў і жыццёвых інтарэсаў работнікаў.
2. Працягнуць работу па выкананні Праграмы асноўных напрамкаў дзейнасці Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
3. Развіваць сацыяльнае партнёрства ў мэтах паляпшэння эканамічнага і сацыяльнага становішча ўсіх катэгорый работнікаў установы, адказна ставіцца да выканання прынятых на сябе абавязацельстваў у рамках Калектыўнага дагавора, іншых нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць прававыя і звязаныя з імі адносіны.
4. Забяспечыць галоснасць сацыяльнага партнёрства.
5. Рэалізаваць правы грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы, аховы працы для абароны інтарэсаў якія працуюць ва ўстанове адукацыі.
6. Садзейнічаць стварэнню ўмоў для плённай, якаснай працы і прафесійнага росту педагагічных работнікаў установы адукацыі. Забяспечваць выкананне прававых норм пры правядзенні атэстацыі педагагічных работнікаў.
7. Узмацніць работу па арганізацыйна-статутнай дзейнасці, матывацыі прафсаюзнага членства, умацаванню адзінства і пазіцый галіновага прафсаюза ў грамадскім жыцці дзяржавы.
8. садзейнічанне ахове здароўя, стварэнню здаровых і бяспечных умоў працы;
9. умацаванне арганізацыйнага адзінства, развіццё салідарнасці, узаемадапамогі і супрацоўніцтва.
10. Рацыянальна распараджацца фінансавымі сродкамі, забяспечваць строгае выкананне норм Статута галіновага прафсаюза і прынятых рашэнняў вышэйстаячых прафсаюзных органаў па статутных і фінансавых пытаннях, расходаваць грашовыя сродкі на аснове каштарысаў, выконваць фінансавую дысцыпліну, своечасова даваць справаздачу перад райкамам прафсаюза.
11. Садзейнічаць развіццю культурна-масавай і спартыўна-аздараўленчай рабоце ва ўстанове адукацыі.
разгарнуць » / « згарнуць