РусскийБеларускi

 


 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

админ сайта

 

© copyright

 


План работы методической  комиссии преподавателей учебных предметов общеобразовательного компонента на 2017/2018 учебный год

 

Парады выкладчыкам мовы

подробнее.../свернуть

Парады выкладчыкам мовы.

  Баланс між навуковасцю і займальнасцю. Вучыць правілы і запамінаць канчаткі ў словах навучэнцы могуць і самастойна ў хаце. На ўроках навучанне мусіць адбывацца цікава і нязмушана, не толькі таму, што гэта трэба, але таму, што гэта цікава.

  2. Цяжкое ў пачатку, лёгкае ў канцы. Мы раім адразу даваць граматычны блок, бо ён самы цяжкі для ўспрыняцця  і найлепей засвойваецца, калі навучэнцы яшчэ не стаміліся. Следам за ім  практыкаванні. Следам  усё астатняе: цікавыя і займальныя звесткі і заданні.

 

  1.  Модульнасць урока. Гэта значыцца, што урок мусіць складацца з дакладных частак, а не выглядаць “катлетай” на 45 хвілін. Навучэнцы павінны добра ведаць, што гэта граматыка, гэта лексіка, гэта займальны матэрыял і г.д.

 4. Кароткія часткі. Самы вялікі модуль на занятках  граматыка: 10-15 хвілін. Выкананне і разбор практыкаванняў  да 15 хвілін. Займальны матэрыял  да10 хвілін. Падагульненне выкладчыка: да 5 хвілін (пытанні навучэнцаў або да навучэнцаў).

 

5. Раскрывайце таленты навучэнцаў. Перад выкладчыкам будучыя зваршчыкі, сантэхнікі, электрыкі, газавікі, аддзелачнікі. Дайце ім распавесці пра сваю прафесію ці хобі! Плануючы тэму наступных заняткаў, падумайце, хто з навучэнцаў можа распавесці па гэтай тэме нешта цікавае.

 6. Запрашайце гасцей. Ідэальна, каб раз на месяц на ўрок прыходзіў нейкі госць, які добра валодае мовай. Па-першае, гэтак будзе разбаўляцца гаварэнне выкладчыка. Па-другое, навучэнцы будуць чуць жывое маўленне. Па-трэцяе, спецыяліст у кожнай канкрэтнай сферы заўжды падасць матэрыял лепей за вас.

  7. Інтэрактыў. Сачыце, каб значную долю заняткаў размаўлялі навучэнцы, а не выкладчык. Матывацыя: апавядаюць, як і што будуць рабіць, дзе прынадобяцца набытыя на ўроку веды. Граматыка  адказваюць хорам ці па чарзе на заданні. Практыкаванні  гавораць, якія словы і правілы незразумелыя, прыводзяць прыклады. Творчае заданне: дзеляцца на міні-групы, выконваюць, а тады прэзентуюць групе вынікі.

 8. Не злоўжывайце відэа. У кожнага ёсць дома кампутар, кожны можа паглядзець цікавыя ролікі самастойна. Як паказвае практыка, болей за 5 хвілін (адна песня) відэа навучэнцы вытрымліваюць цяжка.

 

  1.  Трымайце руку на пульсе. Варта рэгулярна праводзіць ананімнае анкетаванне навучэнчаў. І пытацца найперш 2 моманты: што вам НЕ падабаецца на ўроках? што і як Вы раіце палепшыць? Часам навучэнцы звяртаюць нашую ўвагу на відавочныя рэчы, якія мы самі можам не заўважаць!

 

10. Не толькі мова. Сапраўды, на ўроках мовы мусіць быць месца і гісторыі, і мастацтву, і іншым праявам культуры. Мова  ключык да нацыянальнага сусвету!

 

11. Дабразычлівасць. Давядзіце навучэнцам, што на занятках павінна гучаць толькі беларуская (руская, англійская, нямецкая) мова. І што ніхто не павінен кпіць ці смяяцца з памылак ці недасканалага маўлення іншых. Настане час  будуць шпарыць як Купала, Пушкін, Байран, Гётэ.

 12. Рэгулярнасць наведвання ўрокаў. Гэта  адзін з галоўных паказчыкаў паспяховасці навучання. Калі на ўроках зніжаецца колькасць навучэнцаў  значыцца, мы, выкладчыкі робім нешта не так. Зразумела, што адзін-два навучэнцы могуць часцяком прапускаць заняткі. Аднак калі гэты працэс будзе працягвацца  маем сур’ёзную нагоду задумацца.

 13. Розныя – роўныя. У вучэбнай групе знаходзяцца падлеткі рознага сацыяльнага становішча, узроўню падрыхтаванасці, поглядаў. Кожны навучэнец мусіць пачувацца камфортна, не адчуваць касых позіркаў, кпінаў ці навязвання нейкіх ідэяў.

 14. Рэкамендаваная максімальная працягласць заняткаў– 2 акадэмічныя гадзіны. Як паказвае практыка, нават на самых цікавых занятках навучэнцы прытамляюцца і больш за 2 гадзіны вытрымліваюць цяжка. Зацягнутыя заняткі могуць адбіць ахвоту ў некаторых наведваць урокі і актыўна ўдзельнічаць у працы.Выкладчык павінен паважаць права навучэнцаў на вольны час.

15. Не бойцеся смела мадэраваць заняткі. Не ўсе могуць выказваць свае думкі коратка і лаканічна. Роля выкладчыка  дапамагчы такім навучэнцам, змясціўшы іх выказванні ў пэўныя межы.

 

 

Магчымыя метадычныя прыёмы на ўроках

 

  1.  Што? Дзе? Калі?  выкладчык і навучэнцы коратка дзеляцца навінамі, робяць абвесткі і анонсы. Пачынаць заняткі з такой рубрыкі добра тым, што падлеткі могуць “размяцца”, кожны мае мажлівасць хоць бы троху папрактыкавацца ў мове.
  2.  Граматычная частка (культура мовы, правапіс, лексіка, сінтаксіс, марфалогія і г.д.)  апісанне моўнай з’явы і практычныя заданні. Бадай, гэта самая “сур’ёзная” частка заняткаў, таму не варта адсоўваць яе далёка ад пачатку. Найлепей даваць, пакуль увага і канцэнтрацыя навучэнцаў максімальныя.
  3.  Скайп-госць. Унікальная тэхнічная магчымасць для навучэнцаў паразмаўляць з цікавым чалавекам з іншага горада ці нават краіны. Адзін з варыянтаў  запрасіць да размовы замежніка, які валодае мовай (беларускай, рускай, англійскай, нямецкай).
  4.  Цікавыя звесткі. Сканы з дакументаў пачатку ХХ ст., кніг пісьменнікаў і паэтаў, якія з’яўляюцца гонарам адпаведнай нацыі.

 5. Госць заняткаў. Вельмі важна запрашаць на заняткі госця. Крытэр адзін  каб чалавек добра валодаў мовай. Істотна, каб гэта былі не толькі, і нават не столькі філолагі ды літаратары. Варта запрашаць людзей самых розных прафесій  каб паказаць, што мова прымяняльная паўсюдна.

6. Слоўнік па тэме з замацаваннем. Набор лексікі па тэме заняткаў: як асобныя словы, гэтак словазлучэнні і гатовыя выразы. Крытэр  максімальная прымяняльнасць у паўсядзённай мове.

7. Групавое творчае заданне або моўная гульня. Прыклады можна ўзяць з агульнавядомых інтэрнэт-крыніц, а таксама сканструяваць разам з навучэнцамі ў залежнасці ад асаблівасцяў пэўнай вучэбнай групы.

 

  

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Сайты

МіністэрстваадукацыіРэспублікіБеларусь http://edu.gov.by/
МіністэрствакультурыРэспублікіБеларусь http://www.kultura.by/by/
Нацыянальныінстытутадукацыі http://adu.by/be/
Беларускінацыянальныадукацыйныінтэрнэт-партал http://www.edu.by/
Дыстанцыйныяалімпіяды http://olimp.adu.by/
СайтНацыянальнайбібліятэкіРэспублікіБеларусь http://www.nlb.by/
Акадэміяпаслядыпломнайадукацыі http://www.academy.edu.by/
Анлайн-навучанне https://effor.by/
Галоўныінфармацыйна-аналітычныцэнтр http://giac.unibel.by/

Сродкі масавай інфармацыі

"Настаўніцкая газета" https://nastgaz.by/
Часопіс "Роднае слова" http://www.rs.unibel.by/
Часопіс "Адукацыя і выхаванне" https://aiv.by/
Часопіс "Маладосць" http://www.maladost.lim.by/
Газета "Звязда" http://www.zviazda.by/

Часопіс "Нёман" http://zviazda.by/be/edition/nyoman

 

Цікавыясайтыдлянастаўнікаў

Асацыяцыянастаўнікаў-метадыстаўРэспублікіБеларусь http://edusupolka.blogspot.com.by/
Сайт "Настаўнік.інфо" http://www.nastaunik.info/
Сайт "Добрынастаўнік" http://dobri-nastavnik.ru/use-materyyaly

Інтэрактыўныягульні http://intgulni.blogspot.com.by/p/blog-page_27.html


 


                       

 

Адрес: г. Минск, ул. Ваупшасова,19
Тел/факс: (8-017) 246-41-62
E-mail: ptk-skh@minsk.edu.by

 

Кого боги хотят покарать, того они делают педагогом. (Сенека)